Апошнім часам чую настроі паразы: «усе лепшыя ўжо сядзяць», «хопіць казак» «Начинали мы, потому что верили что можем изменить всё. Сейчас наши барахтанья тут бессмыссленны», «ён пайшоў ваяваць за зданьнёвае дабро, а мяне пакінуў адну дома»
і іншыя моманты.
Хлопцы і дзяўчынкі!
Напомню: мы ўсе разам, ўсёй краінай змагаемся толькі два з паловаю гады. Так хтосьці больш, хтосьці нашмат больш.
❗️Але тое, што ўсе разам будавалі 30 год і часам будуем і зараз (налогі), ― нельга зьмяніць на нешта новае за 5 хвілін.
‼️Больш таго ― нам самім трэба зьмяніцца. Мы да таго звыкліся да дыктатуры, што будуючы «Новую Беларусь» часам будуем яе па старых лекалах. Колькі добрых праэктаў было сапсавана праз гэта.
🤝 Трэба падтрымліваць адзін аднаго!
👍 Ведайце мы лепшыя!
Нас спрабавалі зьнішчыць больш за 300 год, зьнішчалі культуру пры кожнай акупацыйнай уладзе.
Прышчаплялі яблык разладу: дзяўчынкам, што нашыя хлопцы кепскія, а папраўдзе з рукамі іх адрываюць з захаду да ўсходу, хлопцам ― тое ж самае ў бок дзяўчынак.
👉Мы ― нашчадкі самага шляхетнага народу Эўропы. (хто ведае пра праблемы пры падзеле РП — што ні беларус ― шляхціч).
‼️МЫ НАРАДЗІЛІ ШМАТ ВЯЛІКІХ ДЗЕЯЧАЎ, якія ўплывалі на палітыку і культуру па ўсёй зямной кулі. Ў гонар беларуса названа адзіная гара ў Аўстраліі, выспа, акруга, горад і г.д. — і гэта толькі адзін беларус!.
Так мы паўплывалі на сусьвет, нас баяцца на ўсходзе «няма Беларусаў, толькі нейкія злыя ляхі, што амаль зьнішчылі масковію і нашы мяккія маленькія браты с белорусіі»
Не, хлопцы і дзяўчынкі: так, мы ганарлівыя, і нам складана дамаўляцца. так, нам стагоддзямі прышчаплялі міт пра маленькіх інфантыльных беларусікаў.
І ўжо хочацца здацца.
Але!!! Зноўку кажу — УПА і нашыя чорныя каты і іншыя апасьля другой сусьветнай былі ў больш кепскім становішчы.
Менавіта гэта, не маючае переспектывы, змаганьне дало магчымасьць аднавіцца Украіне. І мець кадры, якія зьмянілі дзяржаву з пост-саўковай да той. якая лякае «2-ю армію сусьвету».
Таму цяжка, але не зусім кепска.
‼️Працягвайце сістэматычна рабіць свой кавалак працы па стварэньню нашай дзяржавы.
👉 Падтрымлівайце адзін аднаго. Абдымайце!
👉Кажыце добрыя словы і дзякуйце адзін аднаму за тое, што кожны робіць.
Ня ўсе лепшыя за кратамі, але давайце памятаць аб тых, хто там, і не ныць успамінаючы пра іх, а разумець, што тыя хто там ― глядзяць на нас, адчуваюць, што … вось што яны адчуваюць? Тое, што усіх лепшых знішчылі? Усе скончылася? «барахтанья тут бессмысленны»? Тое што яны сядзяць, ой стаяць па 20 ў камеры на 2 ― гэта было дзеля казак? Ім трэба адчуваць, што яны гэта зрабілі недарма і змаганьне працягваецца.
❗️Кожны, кожны!
👉Ўвесь час падтрымлівайце адзін аднаго.
👉Пытайце як справы, гутарыце.
👉Рабіце прыемнасьці.
👉Падкрэсьлівайце, што ўклад кожнага ў нашую агульную справу важны. Упершыню мы разам, усе разам. Незалежна ад поглядаў, пачатковага палітычнага вектару, полу, узросту, сацыяльных груп і пластоў.
Мы разам і мы напачатку вялікага шляху. Наша мэта не «супраць лукашэнка» ― як па сэнсу «абы небыло вайны».
‼️НАША МЭТА ― НАШАЕ БЕЛАРУСКАЕ ГРАМАДСТВА.
Якое застанецца такім жа тэленавітым і маючым гонар. Але яшчэ будзе мець братэрства і любоў. Ня будзе маленькім дзіцянём і шукаць новага «бацьку», «мацьку» г.д., а будзе адчуваць сваю ўнутранную цяплыню і ўтульнасьць.
❗️Мы разам, мы здолелі шмат чаго. Але ня ўсё адразу. Не адступайце.
❗️Рухайцесь наперад!
На прыканцы:
1) Трымайце спасылку на фільм пра змагання украінскага падполля https://www.youtube.com/watch?v=WGVVM7GNKgY (Калі ў РБ калі ласка з vpn і рэжыму інкогніта)
2) Як «лісты шчасьця» калі дачыталі — перашліце 10 асобам
3) Абдымайце і дзякуйце адзін аднаму. Падтрымлівайце.
3а) Любіце квэсты — так сама рабіце трэці пункт па 10 асоб на дзень. Не атрымалася 10 — рабіце 5.
4) Максімальны рэпост!
А ў мяне пакуль будзе на вокладцы «Hope» (Надзея) — гадуйце і трымайце сваю надзею і сагравайце яе сваёю любоўю.
Усех абдымаю, Яр
P.s для рэпосту можна ўзяць тут: https://t.me/serebro2020/738